- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 2 Словаўтварэнне
- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 3
- •Практычныя заняткі № 4
- •Практычныя заняткі № 5
- •Практычныя заняткі № 6 прыметнік
- •Практычныя заняткі № 7 лічэбнік.Займеннік
- •Практычныя заняткі № 8 дзеяслоў. Катэгорыі трывання і стану дзеяслова. Пераходныя і непераходныя. Зваротныя і незваротныя дзеясловы
- •Практычныя заняткі № 9 катэгорыі ладу, часу, асобы дзеясловаў. Спражэнне дзеясловаў
- •Практычныя заняткі № 10 дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе
- •Практычныя заняткі № 11 прыслоўе. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану)
- •Практычныя заняткі № 12 Непаўназначныя часціны мовы
- •Факультэт замежных моў ііі курс Пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове
- •Спіс літаратуры
Дацэнт Бут-Гусаім С.Ф.
ІІІ курс
Факультэт замежных моў
Заданні да практычных заняткаў
Практычныя заняткі № 1
Марфеміка
1. Дайце азначэнне марфемікі. Пакажыце яе месца ў сістэме лінгвістычных дысцыплін.
2. Акрсэліце змест паняццяў “марфема”, “морф”, “аламорф”, “варыянт марфемы”.
3. Ахарактарызуйце каранёвыя і афіксальныя (службовыя) марфемы. Дайце азначэнне і прывядзіце прыклады словаўтваральных, формаўтваральных і сінкрэтычных афіксаў.
4. Дайце азначэнне кораня. Ахарактарызуйце свабодныя і звязаныя карані.
5. Ахарактарызуйце асноўныя тыпы афіксаў (прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс).
6. Акрэсліце прычыны зменаў у марфемнай структуры слова. Ахарактарызуйце апрошчанне, перараскладанне, ускладненне. Прывядзіце прыклады.
7. Запомніце парадак марфемнага аналізу слова.
Выканайце практыкаванні 249, 251 са зборніка:
Сучасная беларуская літаратурная мова: практычныя заняткі: Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Л.А. Кацапаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1995. – 287 с.
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск : Выд. У.М. Скакун, 1997. – 288 с.
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Выш. Школа, 1980. – 238 с.
Шкраба, І.Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія : вучэб. дапам. / І.Р. Шкраба. – Мінск : Сэр-Віт, 2007. – 291 с.
Беларуская мова : энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. : Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.
Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова : Марфаналогія. Марфалогія : вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 334 с.
Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск : Выш. школа, 1978. – 128 с.
Практычныя заняткі № 2 Словаўтварэнне
1. Акрэсліце змест тэрміна “словаўтварэнне”.
2. Дайце азначэнне утваральнай асновы (базы) і словаўтваральнага фарманта.
3. Акрэсліце змест асноўных паняццяў словаўтварэння: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральны тып, словаўтваральная мадэль.
4. Ахарактарызуйце асоўныя спосабы словаўтварэння. Акрэсліце разнавіднасці марфалагічнага словаўтварэння: суфіксальны, прыставачны (прэфіксальны), прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны, прыставачна-суфіксальна-постфіксальны, нульсуфіксальны. Ахарактарызуйце складанне і яго разнавіднасці: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці.
5. Дайце азначэнне і прывядзіце прыклады марфалагічна-сінтаксічнага словаўтварэння (субстантывацыі, ад’ектывацыі, нумаралізацыі, пранаміналізацыі, адвербіялізацыі). Ахарактарызуйце лексіка-семантычнае і лексіка-сінтаксічнае словаўтварэнне.
6. Запомніце парадак словаўтваральнага аналізу слова.
Выканайце практыкаванне 273 са зборніка:
Сучасная беларуская літаратурная мова: практычныя заняткі: Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Л.А. Кацапаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1995. – 287 с.
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск : Выд. У.М. Скакун, 1997. – 288 с.
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Выш. Школа, 1980. – 238 с.
Шкраба, І.Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія : вучэб. дапам. / І.Р. Шкраба. – Мінск : Сэр-Віт, 2007. – 291 с.
Беларуская мова : энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. : Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.
Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
Практычныя заняткі № 3
НАЗОЎНІК. ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
1. Як тлумачыцца значэнне прадметнасці, уласцівае назоўніку, з пункту гледжання логікі і граматыкі?
2. Праз якія марфалагічныя катэгорыі выражаецца значэнне прадметнасці назоўнікаў?
3. Якія сінтаксічныя функцыі з’яўляюцца для назоўніка тыповымі і чаму?
4. Якое марфалагічнае выражэнне атрымлівае ў мове супрацьпастаўленне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў? У чым адрозненне лінгвістычнага разумення адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці ад біялагічнага разумення жывога / нежывога?
5. Акрэсліце семантычныя, марфалагічныя і арфаграфічныя адрозненні паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі. Чаму ўласныя назоўнікі не фіксуюцца ў тлумачальных слоўніках? Прывядзіце прыклады пераходных з’яў паміж гэтымі разрадамі слоў.
6. У чым семантычная, марфалагічная, словаўтваральная адметнасць канкрэтных, абстрактных, зборных, рэчыўных назоўнікаў?
Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Выпішыце з тэксту ўласныя назоўнікі. Вызначце іх семантычныя групы. Запішыце пяць-восем фраземаў, асновай узнікнення якіх з’яўляюцца біблейскія сюжэты. Растлумачце сэнс устойлівых выразаў, складзіце з імі сказы.
Біблія (Святое Пісьмо) – манументальны і загадкавы твор. У Бібліі сказана ўсё пра быццё і культуру, Бога і чалавека. Поўная Біблія складаецца з дзвюх сіметрычна суаднесеных частак – Старога Запавету (50 кніг) і Новага Запавету (27 кніг). Слова “запавет” азначае пастанову, умову, закон, урэшце – дагавор, які, паводле багаслоўскага тлумачэння, Бог пакінуў усяму чалавецтву.
Першапачаткова кнігі Бібліі пісаліся на старажытнаяўрэйскай мове і мове старажытных грэкаў. На стараславянскую мову іх упершыню пераклалі ў ІХ ст. славянскія асветнікі Кірыла і Мяфодзій.
У народ Біблія прыйшла пасля адкрыцця кнігадрукавання. У нашым усходнеславянскім рэгіёне Біблію для народа адкрыў беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына “з слаўнага места Полацка”. У 1517-1519 гг. у чэшскай Празе ім было выдадзена дваццаць тры кнігі Старога Запавету, і ў 1525 г. у Вільні, дзе Скарына заснаваў першую на тэрыторыі краіны друкарню, выйшаў новазапаветны “Апостал”. Сёння ўжо вядома: Скарынава беларуская Біблія – першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў навукова-папулярнае выданне гэтай кнігі.
Перакласці яе на сучасную беларускую мову ў 30-я гг. мінулага стагоддзя ўзяўся Антон Луцкевіч, публіцыст, крытык. Пераклад кніг Бібліі для Антона Луцкевіча быў апошнім творчым подзвігам перад пакутніцкай смерцю ў сталінска-берыеўскім ГУЛАГу.
(Паводле У. Конана)
ЛІТАРАТУРА
Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.
Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.
Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996.