- •МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 2
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •Матэрыял для самападрыхтоўкі:
- •Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.
- •Старажытны перыяд развіцця беларускай мовы (IX – першая палова XIII стагоддзяў).
- •Статус беларускай мовы ў вкл (XIII – XVI стагоддзі).
- •Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай у адносінах да беларускай мовы.
- •Развіццё беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.
- •VII. Літаратура па тэме заняткаў:
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі ўніверсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.
МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 2
для правядзення заняткаў
на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта
Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
75 хвілін
-
Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
-
Месца славянскай моўнай групы ў індаеўрапейскай сям’і моў.
-
Групы славянскіх моў, іх крыніцы і ўмовы вылучэння.
-
Асаблівасці ўсходнеславянскай моўнай групы.
-
Адметныя асаблівасці беларускага пісьменства эпохі Кіеўскай Русі.
-
Помнікі старажытнага беларускага пісьменства.
-
Статус беларускай мовы ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
-
Жанрава-стылёвыя разнавіднасці беларускага пісьменства перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
-
Славутыя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага.
-
Накірункі нацыянальна-моўнай палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы.
-
Польска-беларуская літаратура XVII - XVIII стагоддзяў.
-
Развіццё беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.
-
Жанры беларускага пісьменства XIX стагоддзя.
-
Беларуска-польскія асветнікі XIX стагоддзя.
-
Матэрыял для самападрыхтоўкі:
-
Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напрыклад, японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.
Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і славянскай групы ўсходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі.
Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы-крынiцы, якую прынята называць агульнаiндаеўрапейскай або iндаеўрапейскай прамовай. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.
Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з'яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем'яў.
Індаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 12 (некаторыя навукоўцы называюць лічбу 16) груп:
-
індыйская;
-
германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.);
-
раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мёртвая лацінская мова і г.д.);
-
славянская;,
-
балтыйская (літоўская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г.д.);
-
іранская (персідская, афганская, таджыкская і г.д.);
-
грэчаская;
-
армянская;
-
албанская;
-
хецкая;
-
тахарская.
Славянская група распадаецца на тры падгрупы:
-
усходнюю (беларуская мова, руская, украінская);
-
заходнюю (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, мёртвая палабская);
-
паўднёвую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская).
Увогуле, славянскія мовы – пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай). Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н.э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш. ІІІ тысячагоддзе да н.э.–І тысячагоддзе н.э. – агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты перы-
яд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І таму мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць
-
усходнім;
-
заходнім;
-
паўднёвым.
Адпаведна ў залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць тры славянскія моўныя групы: усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская.
Да заходнеславянскай моўнай групы адносяцца польская мова, чэшская і славацкая. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на аснове заходняга дыялекту праславянскай мовы. Асобны характэрныя рысы заходнеславянскіх моў складаюцца пасля IV-V стагоддзяў н.э., калі пачалася каланізацыя заходніх зямель славянамі. Утварэнне славянскіх дзяржаў такіх, як Само ў VII стагоддзі на тэрыторыі сучасных Чэхіі, Маравіі, Славакіі; княства Вялікая Маравія ў IX стагоддзі садзейнічала развіццю заходнеславянскіх моў. Носьбіты гэтых моў займаюць цяпер пераважна тэрыторыі Чэхіі, Славакіі і Польшчы.
Паўднёваславянскія мовы – група славянскіх моў, у якую ўваходзяць славенская, сербахарвацкая, македонская і балгарская мовы. Пашыраны яны на Балканскім паўвостраве ў Славеніі, харватыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіне і ў сумежных з імі краінах (Аўстрыі, Албаніі, Венгрыі, Грэцыі, Румыніі, Украіне), а таксама ў краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстрыі.
Усходнеславянскія мовы (руская, беларуская і ўкраінская) паходзяць з адной крыніцы – агульнаўсходнеславянскай мовы. Не пазней як у VI стагоддзі н.э. наступіў канец агульнаславянскай эпохі, пачалося выдзяленне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў. Такім чынам, з VI стагоддзя складваецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянская мова. Ва ўсходнеславянскіх мовах пачынаюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўднёвых славян, адначасова – працэсы і змяненні , вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары (яна заканчваецца ў X стагоддзі) у агульнаўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна стала адрознівацца ад паўднёваславянскай і заходнеславянскай моўных груп. У эпоху феадальнай раздробленасці (XIII-XIV стагоддзі) пачалося драбленне агульнаўсходнеславянскай мовы на рускую, беларускую і ўкраінскую.
Агульнасць паходжання трох усходнеславянскіх моў прывяло да таго, што ў іх шмат як агульных, так і прыватных рыс. Так, графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Азбукі ўсіх трох усходнеславянскіх моў у аснове сваё супадаюць, адрозніваюцца толькі некаторымі асаблівасцямі. Напрыклад:
Літары |
Беларуская мова |
Руская мова |
Украінская мова |
і |
+ |
- |
- |
ў |
+ |
- |
- |
э |
+ |
+ |
- |
ё |
+ |
+ |
- |
щ |
- |
+ |
+ |
‘ (апостраф) |
+ |
- |
+ |
Многія фанетычныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў з’яўляюцца для іх агульнымі. Аднак кожная з моў выпрацавала свае асаблівасці. Напрыклад:
Фанетычныя асаблівасці |
Беларуская мова |
Руская мова |
Украінская мова |
Зацвярдзелыя шыпячыя зычныя |
+ |
- |
+ |
Пераход лі в ва ў |
+ |
- |
+ |
Прыстаўныя галосныя і зычныя |
+ |
- |
+ |
Зацвярдзенне зычнага ц |
+ |
+ |
- |
Мяккі гук [р] |
- |
+ |
+ |
Падаўжэнне зычных |
+ |
- |
+ |
Марфалагічная сістэма ўсходнеславянскіх моў заснавана на аднатыпнай і спецыфічнай граматычнай аформленасці. Напрыклад, пераважная большасць назоўнікаў ва ўсіх трох мовах супадае па родзе, аднак не заўсёды:
Назоўнікі |
Род у беларускай мове |
Род у рускай мове |
цень |
мужчынскі |
жаночы |
шаль |
мужчынскі |
жаночы |
медаль |
мужчынскі |
жаночы |
шынель |
мужчынскі |
жаночы |
сабака |
мужчынскі |
жаночы |
У лексічнай сістэме ўсходнеславянскіх моў захавалася нямала слоў, агульных для ўкраінскай і беларускай моў, але неўласцівых рускай. І наадварот, агульныя для рускай і ўкраінскай моў, але неўласцівыя беларускай. Асобнае месца займаюць словы, спецыфичныя для кожнай мовы:
Беларуская мова |
Руская мова |
Украінская мова |
вежа |
башня |
вежа |
жыта |
рожь |
жито |
крыніца |
родник |
криниця |
мова |
язык |
мова |
ахвяра |
жертва |
жертва |
правадыр |
вождь |
проводир |
вёска |
деревня |
село |
жнівень |
август |
серпень |