- •Раздзел 1 мова ў грамадстве Мова і соцыум
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Мова і маўленне
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Беларуская мова ў прасторы і часе
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •Раздзел 2 функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму Паняцце білігвізму
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Марфалагічныя нормы
- •Несупадзенне ў родзе
- •Несупадзенне ў ліку
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Утварэнне прыналежных прыметнікаў
- •Асаблівасці ўжывання і скланення лічэбнікаў
- •Ужыванне суфіксаў дзеясловаў
- •Заўвага!
- •Заўвага!
- •Сінтаксічныя нормы
- •Раздзел 3 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •Раздзел 4 спецыяльная лексіка Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)
- •Структура тэрмінаў
- •Паходжанне тэрмінаў
- •Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны
- •Утварэнне тэрмінаў
- •З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе
- •Тыпы слоўнікаў
- •Перакладныя слоўнікі галіны сувязі і сумежных галін
- •Раздзел 5 функцыянальныя стылі маўлення
- •Навуковы стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел 6 культура прафесійнага маўлення Культура маўлення
- •Маўленчы этыкет і культура зносін
- •Публічнае выступленне
Утварэнне тэрмінаў
Асноўнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца:
1. Сінтаксічны (спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў). Тэрміны такой групы могуць утварацца па мадэлях – «прыметнік + назоўнік»; «назоўнік + назоўнік»; «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік» і інш.: гібрыдная пошта, паслугі экспрэс-пошты, разлікі па інкаса, індэнтыфікатар тэрмінала, некамутаваная лінія. Значная колькасць тэрмінаў складаецца з трох і больш кампанентаў: карыстальнікі паслуг паштовай сувязі, абанементная паштовая скрынка, індуктар тэлефоннага апарата, адбітак маркіравальнай машыны, рэзервіраваны сегмент паслуг паштовай сувязі.
2. Суфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса): імпульсатар, індыкатар, праваднік. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:
асць-: даступнасць, камутаванасць і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;
-нн-, -энн-, -к-: вылучэнне, прапусканне, прыўлашчванне і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;
-льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: апрацоўка, аблічбоўка, блакіроўка і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;
-чык, -шчык: пастаўшчык, лічбоўшчык, наладчык і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам абазначаюць асоб па прафесіі;
-льн-: узмацняльнік, набіральнік, карыстальнік, пераключальнік і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем “прызначаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яўляецца вынікам пэўнага дзеяння”.
3. Прэфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса). Прэфіксацыя менш пашыраная ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:
не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай: некамутаванасць, нераздымнасць, недаступнасць і інш.;
без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем “не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай”: бяспека, бесправодны, безумоўны і інш.;
звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абазначаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай: звышчастотны, звышвысокі і інш.
дэ-/дэз-, якая мае значэнне супрацьлегласці, адваротнасці: дэмантаж, дэкадзіраванне, дэзынтэграцыя.
4. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння малапрадуктыўны ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса: зазямленне, адваротны;
● пры дапамозе прэфікса за- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі з агульным значэннем прадмета, які размешчаны за тым, што названа ўтваральнай асновай: загалоўнік, зазубнік;
● пры дапамозе прэфікса на- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі, якія абазначаюць у асноўным прадметы, размешчаныя на чым-небудзь або прызначаныя для таго, аб чым сказана ўтваральнай асновай: нагалоўнік, наканечнік;
● пры дапамозе прэфікса пад- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі са значэннем прадмета, які знаходзіцца або размяшчаецца пад тым, што абазначана ўтваральнай асновай: падпятнік, падрамнік;
● пры дапамозе прэфікса без- (бяз-) і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем “не мае ці адбываецца без таго, што названа ўтваральнай асновай”: бесперабойны і інш.;
● пры дапамозе прэфікса пры- і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем “знаходзіцца каля таго, паблізу таго ці побач з тым, што абазначана ўтваральнай асновай”: прыземны, прыгранічны і інш.;
5. Аснова- і словаскладанне (тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і запазычаных частак (авія-, аўта-, тэле-, электра- і інш.)): тэлекамунікацыя, электрашчыт, авіяпошта, аэраграма, Інтэрнэт-тэлефанія, канферэнц-сувязь.
6. Складана-суфіксальны (складанне асноў з адначасовым далучэннем суфікса): нумаранабіральнік, гуказдымальнік, паветразборнік.
7. Бяссуфіксны спосаб (утварэнне слоў шляхам адсячэння суфіксаў): абмер, распад, накал.
8. Абрэвіяцыя (утварэнне скаданаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў): СПС (Сусветны паштовы саюз), АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя), ВАЛС (валакона-аптычная лінія сувязі).
9. Лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя значэнняў агульнаўжывальных слоў): шпуля, ланцуг.
Шпуля
1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-небудзь. Шпуля нітак.
2. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама сам дрот, кабель і пад. (спец.). Шпуля кабелю.
Ланцуг
Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным. Ланцуг якара.
Устройства з шэрагу злучаных паміж сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.). Электрычны ланцуг.