- •НАЗОЎНІК
- •АДВЕДЗІНЫ
- •Канкрэтныя назоўнікі
- •Абстрактныя назоўнікі
- •Абстрактныя назоўнікі
- •Абстрактныя назоўнікі
- •Адушаўлёныя назоўнікі
- •Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі
- •Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі
- •Адушаўлёныя і неадушаўлныя
- •Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі
- •Зборныя назоўнікі
- •Зборныя назоўнікі
- •Зборныя назоўнікі
- •Рэчыўныя назоўнікі
- •Рэчыўныя назоўнікі
- •Рэчыўныя назоўнікі
- •Рэчыўныя назоўнікі
- •Рэчыўныя назоўнікі
- •Адзіночналікавыя назоўнікі
- •Адзіночналікавыя назоўнікі
- •Множналікавыя назоўнікі
- •Множналікавыя назоўнікі
- •Іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі
- •Іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі
- •У родным склоне назоўнікі мужчынскага
- •У родным склоне назоўнікі мужчынскага
- •У родным склоне абстрактныя назоўнікі
- •У родным склоне назоўнікі мужчынскага
- •Асабовыя назоўнікі
- •Неасабовыя назоўнікі
- •Канчаткі назоўнікаў мужчынскага
- •Канчаткі назоўнікаў мужчынскага
- •Скланенне прозвішчаў
- •Скланенне прозвішчаў
- •Скланенне прозвішчаў
НАЗОЎНІК
АДВЕДЗІНЫ
Сяброўскае наведванне каго-н. звычайна з якой-н. нагоды.
Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра
ўадведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас.
Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.
Канкрэтныя назоўнікі
Прадметы рэчаіснасці: дрэва, горад.
Назвы рэалій, з’яў, рэчываў: сонца, мора, снег
Назвы часавых адзінак, адзінак меры і вагі: суткі, месяц, год, грам, гектар
З’явы прыроды: туман, шэрань.
Успрымаюцца органамі пачуццяў, як асобныя рэаліі
Маюць формы адзіночнага і множнага ліку: туман – туманы.
Спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі.
Абстрактныя назоўнікі
Адцягненыя паняцці, уласцівасці, якасці, псіхічныя працэсы, пачуцці, дзеянні, стан: напр., гонар, радасць, сон і г.д.
Ужываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку
Не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі.
Некаторыя спалучаюцца з няпэўна- колькаснымі словамі: многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: гэтулькі розуму, шмат цярпення
Абстрактныя назоўнікі
Асобныя АН пры канкрэтызацыі набываюць форму множнага ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні, зламаныя лёсы, нашы спатканні.
Некаторыя АН маюць форму толькі множнага ліку: абставіны, адносіны, перагаворы, дажынкі.
АН мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –у (–ю): розуму, гераізму, адпачынку
Абстрактныя назоўнікі
Большасць АН утварылася ад прыметнікаў і дзеясловаў пры дапамозе
суфіксаў -асць (-осць), -к, -б, -ын:
смел-асць, весял-осць, разгруз-к-а, бараць-б-а, дабр-ын-я, ціш-ын-я, шыр- ын-я або бязафіксным (нульсуфіксальным) спосабам: сум, крык, ціш, шыр
Адушаўлёныя назоўнікі
Назвы людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: слесар, шчупак, матыль, камар.
Большасць АН – гэта назоўнікі мужчынскага і жаночага роду; адушаўлёных назоўнікаў ніякага роду вельмі мала: дзіця, птушаня, качаня, ягня, парася, насякомае і некаторыя іншыя.
Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі
Граматычная катэгорыя «адушаўлёнасць – неадушаўлёнасць» не адпавядае паняццю «жывое – нежывое» ў біялогіі.
У адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай роднага склону:
В.=Р.: дзяцей, птушак;
У неадушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўнага склону:
В.=Н.: дрэвы, кветкі
Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі
У АН м.р. адз. л. (за выключэннем назоўнікаў на -а, -я) форма вінавальнага склону супадае з формай роднага склону: бачу чалавека – не было чалавека.
Форма вінавальнага склону супадае з формай роднага і ў АН множнага ліку: бачу настаўнікаў – не было настаўнікаў.
Адушаўлёныя і неадушаўлныя
назоўнікі
Некаторыя НН у пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлёных, калі яны абазначаюць асоб: прывезці языка (палоннага).
Да НН адносяцца назоўнікі народ, атрад,
натоўп, моладзь, студэнцтва, таварыства, вучнёўства. У іх вінавальны склон супадае з назоўным: бачылі шумны атрад.